Form cover
Page 1 of 1

Мова Нанова

Вітайце спадара Лявона Вольскага на курсах Мова Нанова ў Кракаве! 🤩
Лявон зайграе свае зімовыя песьні й сагрэе гарачымі хітамі, падзеліцца, што слухае сам зь беларускай і замежнай музыкі, і як бачыць стан беларускай музыкі ў Польшчы. У перапынках паміж песьнямі Лявон Артуравіч разабярэ з вамі самыя распаўсюджаныя памылкі ў вымаўленьні.
Але гэта яшчэ ня ўсё!
Мы чулі ад вас зваротную сувязь, што на курсе не хапае практыкі ўжываньня беларускай мовы. Таму разам з вамі будзем тэставаць новую традыцыю - 25 хвілінаў беларускага маўленьня з укропліваньнем правілаў 🔥
🎁 На сустрэчы мы разыграем адну вінілавую плытку “Грамадазнаўства”.
Акрамя гэтага можна будзе набыць як яе, так і іншы мерч артыста. Таксама Лявон Артуравіч прывязе з сабой кнігі, дзе ён зьяўляецца ілюстратарам.
Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім!
🗓 24 студзеня, субота
🕝Пачынаем а 16:00 - 18:00
📍 Prastora,
вул. Мікалайская 4/6, 2 паверх
Данат: вольны данат
(мы будзем вельмі ўдзячныя, калі пакінеце ахвяраваньне. Усе грошы пойдуць на пакрыцьцё коштаў даезду й начлегу артыста, а таксама падзяка за творчасьць).
Як падрыхтавацца:
Маральна наладзіць сябе, што гэта прастора для практыкі беларускага маўленьня — без крытыкі, толькі падтрымка й дапамога. З клопатам і разуменьнем, што вучыць новую мову нялёгка. Дзякуй кожнаму й кожнай за гэтае намаганьне!

Імя ці мянушка

E-mail (правер два разы)

Telegram (іншы спосаб для хуткай сувязі)

Untitled checkboxes field

Месца для каментароў/пажаданняў

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў сустрэчы Мова Нанова

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў сустрэчы Мова Нанова