Strona 1 z 1

Polski klub dyskusyjny czerwiec 2025

Сябры і сяброўкі! Запрашаем вас на польскія размоўныя клубы ў нашай любімай Прасторы (вул. Мікалайская 4/6)
Мы падрыхтавалі расклад сустрэч на чэрвень, каб вы маглі загадзя вызначыцца з тэмамі і спланаваць свой час. Можна запісацца на адну сустрэчу альбо на две разам. Пасля рэгістрацыі мы скантактуемся з вамі, каб пацвердзіць рэгістрацыю. Будзем прасіць перадаплату 10 зл/сустрэча. Гэта патрэбна дзеля таго, каб мы ведалі на якую колькасць удзельнікаў нам рыхтаваць сустрэчу (і пачастункі).
Кошт адной сустрэчы 30 злотых (адзін чалавек), калі прыйсці з сябрам/сяброўкай 50 злотых.
Расклад:
📅 08.06 17:30 4️⃣-dniowy tydzień pracy — czy to jest możliwe?

📅 21.06 17:30 "Za drogo” vs “mam na to plan” rozmowa o sprytnym zarządzaniu pieniędzmi

Правілы нашага клуба:
✔ Не манапалізаваць размову і слухаць іншых
✔ Брыдкасловіць можна толькі па-польску
Мы супраць:
❌ Крытыкі
❌ Асуджэння і негатыву
❌ Навязвання свайго меркавання
❌ Таксічных дыскусій
Нашыя каштоўнасці:

1. Экалагічнасць, таму мы будзем мала рабіць раздрукаваных матэрыялаў

2. Свядомасць, таму будзем намагацца глядзець глыбей у абраныя тэмы

3. Узаемапавага і эмпатыя

4. Талерантнае стаўленне да памылак - błędy czynią mistrza!

5. Павага да краіны, у якой мы жывём

Імя/мянушка

E-mail (правер два разы)

Telegram (іншы спосаб для хуткай сувязі)

Фармат удзелу

Фармат удзелу

На якую (якія) сустрэчы плануеш прыйсці?

На якую (якія) сустрэчы плануеш прыйсці?

Месца для каментараў/пажаданняў

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў размоўным клубе

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў размоўным клубе