Вітанкі! Мы – РАДА, Беларускі нацыянальны моладзевы савет.
Вось ужо 33 гады мы робім так, каб галасы беларускай моладзі былі гучнымі і пачутымі. Разам з моладдзю і для моладзі ствараем магчымасці – міжнарожныя івэнты, адукацыйныя курсы, і падтрымліваем крутыя праекты.
*Дарэчы, вы ведалі, што звычайна моладзевыя праграмы разлічаныя на ўдзельнікаў_іц да 35 гадоў? 🙂
Сёння нам важна пачуць цябе і даведацца пра твае патрэбы 💙
Калі ты зараз за мяжой, марыш пра валанцёрства, абмен, або летнік у гарах, і не ведаеш, з чаго пачаць – распавядзі нам пра свае інтарэсы, цяжкасці і жаданні. Так мы зразумеем, як палепшыць сваю працу і чым дапамагчы.
Якія бонусы могуць быць ад нас? Пакідай свой e-mail, і мы
🔹распаведзем, дзе шукаць такія магчымасці,
🔹запросім на закрытую Q&A-сесію з удзельнікамі і ўдзельніцамі праграм.
🕐 Запоўніць анкету можна за 7 – 10 хвілін (12 пытанняў)
Усе пытанні ананімныя, мы не збіраем асабістыя дадзеныя. Email-ы, пакінутыя ў канцы, абараняюцца супрацоўнікамі_цамі «РАДА» ў адпаведнасці з усімі нормамі бяспекі.