Strona 1 z 1

Polski klub dyskusyjny AntyWalentynki: miłość bez różu

Сябры і сяброўкі! Запрашаем на размоўны клуб Антывалентынкі: каханне без ружовых акуляраў, які адбудзецца 16 лютага а 16:30 у нашай каханай Прасторы (вул. Мікалайская 4/6)
Што будзе на сутрэчы?
Будзе шмат размоў, прыемная атмасфера, кава/гарбата, новыя знаёмствы.

🎙️Паразмаўляем пра тое, як мы разумеем, што нас любяць і кахаюць ⚡️

🎙️Падыскутуем ці сапраўды 14 лютага з’яўляецца днём сапраўднага кахання, ці ўсё ж гэта нагода зарабіць/выдаць грошы? 💘

🤓 Адпрацуем розніцу паміж выкарыстаннем Вінавальнага і Роднага склонаў у польскай мове ✅

Чаго не будзе:
❌ Крытыкі
❌ Асуджэння і негатыву
❌ Навязвання свайго меркавання
❌ Таксічных дыскусій
Хочам таксама пазнаёміць вас з нашымі каштоўнасцямі:

1. Экалагічнасць, таму мы будзем мала рабіць раздрукаваных матэрыялаў

2. Свядомасць, таму будзем намагацца глядзець глыбей у абраныя тэмы

3. Узаемапавага і эмпатыя

4. Талерантнае стаўленне да памылак - błędy czynią mistrza!

5. Павага да краіны, у якой мы жывём

Правілы нашага клуба:
✔ Не манапалізаваць размову і слухаць іншых
✔ Брыдкасловіць можна толькі па-польску
✔ Удзел каштуе 25 злотых
✔ Прыходзіць з сябрам і сяброўкай – выгадна! Уваход для 2 каштуе 45 злотых.

Імя/мянушка

E-mail (правер два разы)

Фармат удзелу

Фармат удзелу

Месца для каментараў/пажаданняў

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў размоўным клубе

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў размоўным клубе