Гэты ананімны тэст лічбавай гігіены, створаны платформай
cyfroweobywatelstwo.pl. Ён дапаможа табе зразумець, як ты клапоцішся пра сябе ў свеце, дзе экраны заўсёды пад рукой. Усяго 39 простыx пытанняў пра звычкі, якія ўплываюць на тваё самаадчуванне і бяспеку ў лічбавым асяроддзі. Запаўненне тэсту патрабуе максімум 10 хвілін.
Вынік можа стаць першым крокам да невялікіх, але карысных змен. Калі захочаш, можаш запісаць свой вынік і час ад часу праходзіць тэст нанова, каб сачыць за сваімі звычкамі і прагрэсам.