Пасля доўгай зімоўкі Мова Нанова вяртаецца ў Кракаў!
Мова Нанова - самыя масавыя курсы беларускай мовы, якія пачыналіся ў Менску ў 2014 годзе. Зараз яны існуюць па ўсім свеце - там, дзе ёсць беларусы.
Мэта Мовы Нановы - пашырыць ужыванне беларускай мовы. Мы будзем гутарыць, пець, гуляць і пазнаваць адзін аднаго - і, адначасова, вучыць ды практыкаваць беларускую мову.
Тэма першага занятка новага сезону: cустрэча з аўтарам кнігі «Як гавораць беларусы».
Паразмаўляем пра дыялекты Беларусі і павучымся адрозніваць іх.
Госць: кандыдат філалагічных навук Вадзімам Шклярык
🎁 На сустрэчы мы разыграем адзін асобнік кнігі.
Таксама будзе магчымасць набыць кнігу і падпісаць яе ў аўтара.
🗓 29 лістапада
🕝Пачынаем а 16:00
📍 Prastora,
вул. Мікалайская 4/6, 2 паверх
Данат: вольны данат
(калі ў цябе зараз няма магчымасці падтрымаць праект, усё адно прыходзь!)
Як падрыхтавацца:
Маральна наладзіць сябе, што гэта прастора для практыкі беларускай мовы — без крытыкі, толькі падтрымка і дапамога. З клопатам і разуменнем, што вучыць новую мову нялёгка. Дзякуй кожнаму і кожнай за гэтае намаганне!