Form cover
Page 1 of 1

Мова Нанова

Сябры і сяброўкі, запрашаем разам адкрыць новы сезон Мова Нанова ў Кракаве! Як і абяцалі, Мова Нонова вяртаецца! На гэты сезон у нас шмат планаў, супольных праектаў з цікавымі ініцыятывамі як у Кракаве, так і па-за яго межамі, новых гасцей, якіх вы напэўна будзеце рады пабачыць і пачуць на ўласныя вочы і вушы. Але ўсё раскрыем для вас паступова — пакуль захаваем інтрыгу. Новы ж сезон лёгкай рукой нам дапаможа адкрыць цудоўная, разумная, смелая, прыгожая, наватарская Паліна Пакрысе!
Тэма сустрэчы: Беларуская фразеалогія і яе этнакультурнае багацце. Госця: Паліна Пакрысе — філалагіня, настаўніца, блогерка. Вядзе сучасныя курсы беларускай мовы для дарослых і папулярны блог пра беларускую мову @pakrysie

На сустрэчы мы з вамі абмяркуем, што нам дапамагае і замінае гучаць па-беларуску натуральна, разбяром памылкі культуры маўлення і ўзбагацімся тузінам-другім цікавых і ёмістых народных выразаў.

🎁 Разыграем 1 месца ў групе вывучэння беларускай мовы для дарослых. Больш падрабязна пра курс можна даведацца на сайце Паліны .
5 верасня, субота
15:30 - 16:00 — прывітальная кава і гарбата для жадаючых 16:00 - 17:30 — Паліна Пакрысе "Беларуская фразеалогія і яе этнакультурнае багацце" 17:30 - 18:30 — сімвалічныя пачастункі, нефармальны нетворкінг
📍 Prastora,
вул. Мікалайская 4/6, 2 паверх
Данат: вольны па магчымасці
(Грошы пойдуць на пакрыццё коштаў даезду, а таксама падзяку-падтрымку госці ды на развіццё праекта "Мова Нанова" ў Кракаве).
Як падрыхтавацца:
Маральна наладзіць сябе, што гэта прастора для практыкі беларускага маўлення — без крытыкі, толькі падтрымка і дапамога. З клопатам і разуменьнем, што вучыць новую мову нялёгка. Дзякуй кожнаму і кожнай за гэтае намаганне!

Імя ці мянушка

E-mail (правер два разы)

Telegram (іншы спосаб для хуткай сувязі)

Untitled checkboxes field

Месца для каментароў/пажаданняў

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў сустрэчы Мова Нанова