🌿 Ліза Ветрава на «Мова Нанова» ў Кракаве!
Запрашаем на новую сустрэчу, дзе будзем гаварыць пра ўпэўненасць у сабе, як зарабляць на сваіх ідэях, прасоўвацца анлайн і як у гэтым можа дапамагчы беларуская мова.
Наша госця — Ліза Ветрава: блогерка, PR-менэджэрка і вядучая курсаў па блогінгу.
🎁 Напрыканцы разыграем прыз ад Лізы — аўдыт старонкі ў Instagram + асабістую кансультацыю!
📅 18 кастрычніка, нядзеля
☕️15:30 — кава і гарбата
🎙 16:00–18:00 — практыка беларускай мовы і сустрэча з Лізай
🥨18:00–19:00 — пачастункі і нэтворкінг
📍 Prastora, вул. Мікалайская 4/6, 2 паверх
💚 Данат — вольны, па магчымасці. Сродкі пойдуць на пакрыццё выдаткаў на даезд, пражыванне і падтрымку госці, а таксама на развіццё «Мова Нанова» ў Кракаве.
Прыходзьце самі і запрашайце сяброў — будзем натхняцца, дзяліцца ідэямі і расці па-беларуску!
________
🌺 Сустрэчу падтрымлівае кавярня-кветкавая крама Passion, якую стварае сямейная пара беларус Артур і ўкраінка Ксенія.
Як падрыхтавацца:
Маральна наладзіць сябе, што гэта прастора для практыкі беларускага маўлення — без крытыкі, толькі падтрымка і дапамога. З клопатам і разуменьнем, што вучыць новую мову нялёгка. Дзякуй кожнаму і кожнай за гэтае намаганне!