Form cover
Page 1 of 1

Мова Нанова

🌿 Ініцыятыва MALDZIS на «Мова Нанова» ў Кракаве!

Тры вяртанні Напалеона Орды

Запрашаем на сустрэчу, прысвечаную вяртанню беларускай культурнай спадчыны.

Прадстаўнікі ініцыятывы MALDZIS раскажуць пра сваю працу, гісторыю трох сімвалічных вяртанняў Напалеона Орды, а таксама прэзентуюць каляндар на 2027 год, прысвечаны 220-годдзю мастака.

Адмысловая частка сустрэчы — выстава 9-12 арыгінальных літаграфій Напалеона Орды, якія захоўваюць вобразы беларускіх гарадоў, мястэчак і сядзіб XIX стагоддзя.

У праграме:

- Прэзентацыя ініцыятывы MALDZIS.Гісторыя вяртання спадчыны Напалеона Орды.

- Прэзентацыя календара «12 месяцаў Напалеона Орды». - Экскурсія па выставе, размова і пытанні да прадстаўнікоў MALDZIS.

🎁 Напрыканцы разыграем каляндар «12 месяцаў Напалеона Орды».

📅 29 лістапада, нядзеля ☕️15:30 — прывітальныя кава і гарбата 🎙 16:00–18:00 — практыка беларускай мовы і сустрэча з прадстаўнікамі ініцыятывы 🥨18:00–19:00 — пачастункі і нэтворкінг

📍 Prastora, вул. Мікалайская 4/6, 2 паверх

💚 Данат — вольны, па магчымасці. Сродкі пойдуць на пакрыццё выдаткаў на даезд, пражыванне і падтрымку госцей, а таксама на развіццё «Мова Нанова» ў Кракаве. Ваша падтрымка сапраўды мае важнае значэнне для развіцця праекту, бо на дадзены момант ён трымаецца на ўласнай ініцыятыве і не з'яўляецца самаакупляльным. Таму кожныя нават 30 злотых спрыяюць працягу традыцыі сустрэч. Дзякуй вам вялікі, што прымаеце актыўны ўдзел у іх стварэнні.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў — будзем натхняцца, дзяліцца ідэямі і расці па-беларуску! ________ 🌺 Сустрэчу падтрымлівае кавярня-кветкавая крама Passion, якую стварае сямейная пара беларус Артур і ўкраінка Ксенія.

Як падрыхтавацца: Нам вельмі хочацца, каб беларусы і беларускі былі паліглотамі і ведалі некалькі моваў, у тым ліку свабодна карысталіся роднай беларускай мовай, Таму
памятайце, што сустрэчы "Мова Нанова" — гэта прастора для практыкі беларускага маўлення — без крытыкі, толькі падтрымка і дапамога. З клопатам і разуменнем, што вучыць новую мову нялёгка, але магчыма ў любым узросце. Дзякуй кожнаму і кожнай за гэтае намаганне!

Імя ці мянушка

E-mail (правер два разы)

Telegram (іншы спосаб для хуткай сувязі)

Untitled checkboxes field

Месца для каментароў/пажаданняў

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў сустрэчы Мова Нанова