Вітаем! Мы Таня і Каця — і гэта ўжо трэцяя Ecofashion вечарына, якую мы ладзім разам у Прасторы 🌿
Мы верым, што клапаціцца пра планету — не пра ідэальнасць, а пра маленькія звычкі: купляць менш, выбіраць свядома, даваць рэчам другое жыццё і дзяліцца тым, што нам больш не патрэбна.
Менавіта таму мы стварылі Ecofashion вечарыну, дзе можна даць другое жыццё рэчам, знайсці нешта “новенькае” на асеньні сезон за добры кошт і адначасова зрабіць больш устойлівы выбар. ♻️
Для нас важна паказаць, што экалагічныя звычкі могуць быць простымі, прыгожымі, даступнымі і вясёлымі.
Давайце разам даваць рэчам яшчэ адзін шанец быць любімымі. 🎩🪄
🗓 12 верасня, субота
🕰 13:00 - 19:00
📍 Прастора, Mikołajska 4/6