Мы распачынаем міні-курс па беларускай арабіцы! Першая сустрэча адбудзецца ў сераду 4 лютага а 18:00. Курс складаецца з 4-х сустрэч працягласцю да 60 хвілін, якія будуць адбывацца па серадах што другі тыдзень. Кожная сустрэча прысвечана новай тэме, таму ўдзел ва ўсіх сустрэчах гэта найлепшы спосаб засвоіць базавыя веды.