Запрашаем вас на новы, даўно забыты фармат сустрэч беларусаў і беларусак у Кракаве - сняданкі 🥐☕️
Заўсёды пры каве ўсталёўваюцца самыя трывалыя сувязі паміж людзьмі, знаходзяцца найлепшыя рашэнні. Дзякуючы падтрымцы беларускай бібліятэкі ў Кракаве "Кніжны Вырай" мы можам даць магчымасць беларусам і беларускам
якасна знаёміцца паміж сабой і ўзаеманатхняцца са смачнай ежай, гарбаткай і добрай кавай.
☀️ Другая палова сустрэчы будзе прысвечана спецыяльнай праграме падтрымкі, якая дзейнічае толькі для жыхароў і жыхарак Малапольшчы, у тым ліку для мігрантаў і мігрантак.
🎤 Спецыяльная госця — Аляксандра Дойніч
Аляксандра падзеліцца ўласным досведам удзелу ў праграме:
як падаваць заяўку, на што звярнуць увагу, якія ёсць падводныя камяні і асаблівасці.
Дзякуючы праграме яна цяпер вучыцца кіраваць аўтамабілем амаль без уласных фінансавых укладанняў.
👀 Спойлер: у праграме падтрымкі асаблівая ўвага надаецца:
- моладзі
- жанчынам да 89 годоў
- людзям з інваліднасцю
Колькасць месцаў абмежаваная — 20 чалавек
🎟 Уваход: вольны данат