Form cover
Page 1 of 1

Беларускія сняданкі ў Прасторы

Чацвёртая сустрэча Беларускіх сняданкаў у Прасторы 🥐☕️

Беларускія сняданкі — гэта пра абмен энергіяй і размовы на важныя, надзённыя тэмы, пасля якіх мы атрымліваем сапраўдную апору і практычныя веды, каб палепшыць якасць свайго жыцця.

Мэта сняданкаў — пабудова ўстойлівай супольнасці, якой важна шчодра дзяліцца набытым досведам, падтрымліваць адно аднаго і атрымліваць падтрымку.

І ўсё гэта — у прыгожай атмасферы, са смачнай ежай і цёплымі напоямі.

🚀 У другой палове сустрэчы паразмаўляем пра інвестыцыі ў Польшчы і "Як забяспечыць сабе годную пенсію". Вы даведаецеся, якія ў Польшчы дзейнічаюць інвестыцыйныя праграмы і як можна ўжо сёння пачаць клапаціцца пра час, калі можна будзе не працаваць, але заставацца актыўнымі. Спойлер: адна з праграм дазваляе легальна ўвогуле не плаціць падатак з інвестыцый пасля выхаду на пенсію.
🎤 Спецыяльны госць — Раман Аляксанаў.
Інвестар і аўтар адукацыйных праграм па фінансах. Instagram Рамана. Колькасць месцаў абмежаваная — 20 чалавек
🎟 Уваход: вольны данат

☝🏻Калі ласка, падумайце двойчы, ці сапраўды вы зможаце прыйсці на сустрэчу. Пастарайцеся загадзя добра спланаваць сваю суботу, каб не давялося адмяняць рэгістрацыю ў апошні момант, бо, на жаль, у такіх выпадках мы не можам паспець запрасіць на ваша месца іншага ўдзельніка/цу.

Рэкамендуем паведамляць пра адмену рэгістрацыі не пазней, чым за 20 гадзін да пачатку сняданкаў — гэта значыць да 15:30 пятніцы, 20 сакавіка.

Імя ці мянушка

E-mail (правер два разы)

Telegram (іншы спосаб для хуткай сувязі)

Untitled checkboxes field

Калі ў вас ёсць асаблівасці дыеты, напішыце іх ніжэй

Месца для каментароў/пажаданняў

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў сустрэчы "Беларускія сняданкі ў Прасторы"

Выражаю згоду на выкарыстанне маіх персанальных дадзеных з мэтай удзелу ў сустрэчы "Беларускія сняданкі ў Прасторы"