Form cover
Page 1 of 1

Пісьменніцкая майстэрня для моладзі

Табе ад 16 да 21? Ты даўно хочаш пісаць, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці ўжо пішаш, але адчуваеш, што не хапае інструментаў? Гэта майстэрня дакладна для цябе!

Заняткі будуць праходзіць у жывым фармаце "лекцыя + практыкум". Вядучая падзелліцца з удзельнікамі канкрэтнымі інструментамі: як будаваць сюжэт, прапісваць персанажаў, працаваць з дыялогамі і ствараць свой непаўторны стыль. Напрыканцы курсу кожны ўдзельнік прадставіць свой твор на гучных чытаннях.

Хто вядзе?

Майстэрню правядзе Аліна Длатоўская - беларуская пісьменніца, аўтарка урбан-міфалагічнага фэнтэзі “Арнаменты” і суаўтрарка кніг “Беларускія нячысцікі”. Мае ў сваім актыве некалькі шорт-лістоў вядомых літаратурных прэмій. З'яўляецца выпускніцай “Школы маладога пісьменніка”, таму выдатна разумее патрэбы аўтараў-пачаткоўцаў.


Заняткі будуць праводзіцца па-беларуску. Пісаць свае творы можна на беларускай, расейскай альбо украінскай мове.

⏰ Працягласць: з лістапада па травень. Сустрэчы будуць праходзіць 2 разы на месяц.
🗓️ Першая сустрэча: 8 лістапада (субота) а 15:00. Прастора, вул. Мікалайская 4/6

Імя ўдзельніка/ўдзельніцы

E-mail (правер, калі ласка, некалькі разоў)

Альтэрнатыўны спосаб сувязі (тэлеграм ці нумар тэлефона)

Узрост удзельніка/удзельніцы

Тут можна пакінуць каментары, распавесці крыху больш пра сябе і сваю матывацыю ўдзельнічаць у майстэрні.

Я згодны (згодная) на апрацоўку маіх персанальных дадзеных, прадстаўленных у гэтай форме, з мэтай удзелу ў пісьменніцкай майстэрні. Адміністратарам маіх персанальных дадзеных з'яўляецца фонд "Кніжны Вырай"

Я згодны (згодная) на апрацоўку маіх персанальных дадзеных, прадстаўленных у гэтай форме, з мэтай удзелу ў пісьменніцкай майстэрні. Адміністратарам маіх персанальных дадзеных з'яўляецца фонд "Кніжны Вырай"