Капсула часу - гэта практычны курс пра тое, як захоўваць памяць сям'і, фіксаваць гісторыі блізкіх і ствараць свой сямейны архіў.
Фармат: серыя з 4 афлайн-сустрэч па 1,5 гадзіны. Кожная сустрэча прадугледжвае тэарэтычную частку, практычныя практыкаванні (у фармаце індывідуальнай, парнай або групавой працы), а таксама хатнія заданні.
На адной з сустрэч адбудзецца прамое ўключэнне з эксперткай – гісторыкам, даследчыцай беларускай культурнай памяці, архівісткай, паэткай Веранікай Мусвідас.
Курс будзе праходзіць па-руску.
8 лістапада 17:00 - 18:30
15 лістапада 17:00 - 18:30
22 лістапада 17:00 - 18:30
29 лістапада 17:00 - 18:30
Увага! Каб атрымаць паўнавартасны досвед, неабходна прыняць удзел ва ўсіх чатырох сустрэчах. Рэгіструючыся, вы пацвярджаеце жаданне прыняць удзел ва ўсім курсе.